Филиалы: Витебск, Могилёв

«Урокі-Крокі» для Беларусікаў

"Урокі-Крокі" для Беларусікаў

Нашы «ўрокі-крокі» складаліся з мэтай пазнаёміць маленькіх дзетак-беларусаў з роднай мовай у цікавай, займальнай форме.

Мы вучым дзяцей не толькі размаўляць, але і гуляць па-беларуску. Кожны «ўрок-крок» складаецца з дыялога на пэўную тэму і разнастайных заданняў на засваенне новых слоў.

Маладыя бацькі адпраўляюць сваіх дзетак у школу. А ў дзетак — праблема з беларускай мовай. Практыкаваньні яны пішуць больш-менш пісьменна, чытаюць таксама, але цяжкасьці з размоўнай беларускай мовай. Менавіта размаўляць, кантактаваць паміж сабой па-беларуску для дзетак — складана. З такой праблемай сутыкаюцца усе,хтосьці з бацькоў наймае рэпэтытараў, хтосьці спрабуе сам дапамагчы свайму дзіцяці.

Мы вырашылі адкрыць курсы для дзетак, каб яны там ўсё рабілі па-беларуску: размаўлялі, сьпявалі песьні, ладзілі забавы, каб гульні былі ў іх толькі па-беларуску. Назвалі гэтыя курсы мы «Урокі-крокі для беларусікаў».

Акцэнт мы будзем рабіць менавіта на лексыку, слоўнікавы запас, на размоўную мову. Распрацоўваем пэўную тэму, лексыку да яе. Каб дзіця магло свабодна размаўляць на любыя тэмы. Хацелася, каб дзеткам гэта спадабалася, і яны ўвогуле перайшлі б на беларускую мову ў жыцці. Каб яны адчулі сябе адметнымі і ганарыліся гэтым.

 

7-9 ЛЕТ40 рублей
в месяц
Продолжительность занятия 80 минут1 занятие в неделю
10-13 ЛЕТ48 рублей
в месяц
Продолжительность занятия 80 минут1 занятие в неделю

Выберите интересующий курс*:

Выберите город*:

Выберите интересующий курс*:

Выберите город*: